Беларуская Служба

Урад Польшчы распрацоўвае новую абаронную дактрыну

03.03.2024 11:11
На працягу некалькіх тыдняў кіраўніцтва Міністэрства нацыянальнай абароны будзе гатова прадставіць палажэнні новай дактрыны.
Войска ПольскаеФота: twitter.com/@SztabGenWP

Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы анансуе распрацоўку новых планаў абароны і стварэнне новай палітычнай і абарончай дактрыны. Намеснік міністра абароны Польшчы Павел Залеўскі лічыць, што цяперашнія стратэгічныя дакументы састарэлі.

Палітык перакананы ў неабходнасці тэрміновай распрацоўкі новай стратэгіі абароны Польшчы, бо цяперашняя была створана яшчэ да пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны:

-Дакумент састарэў у сувязі з падзеямі апошніх двух гадоў. Цяперашняя палітыка-стратэгічная абаронная дырэктыва датуецца 2018 годам. Наша задача – падрыхтаваць новую палітычную і стратэгічную абаронную дактрыну, якая будзе адпавядаць выклікам новага часу.

На працягу некалькіх тыдняў кіраўніцтва Міністэрства нацыянальнай абароны будзе гатова прадставіць палажэнні новай дактрыны.

Абаронная дактрына – дакумент, які ствараецца з мэтай вызначэння асноўных сфер дзейнасці дзяржавы, у якіх павінны ажыццяўляцца розныя мерапрыемствы па павышэнні ўзроўню абароназдольнасці нацыянальнай бяспекі Польшчы.

iar/эж