Беларуская Служба

Заблакаваныя ўсе шэсць пунктаў пропуску на мяжы з Украінай

03.03.2024 14:03
Польскія аграрыі выступаюць супраць наплыву ўкраінскіх сельскагаспадарчых прадуктаў, а таксама супраць еўрапейскай аграрнай палітыкі, вядомай пад агульнай назвай «Зялёны лад».
Ілюстрацыя Фота: PAP/Artur Reszko

У нядзелю, 3 сакавіка, польскія дэманстранты блакуюць усе 6 пунктаў пропуску на ўкраінска-польскай мяжы. Па стане на раніцу 3 сакавіка ў чарзе на польскай тэрыторыі ў бок Украіны стаяць 2,4 тысячы фураў, – паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.

Як адзначыў Дземчанка, найбольшая чарга назіраецца ў напрамку пунктаў пропуску «Кракавец» і «Ягодзін».

Нагадаем, што па ўсёй Польшчы працягваюцца шматлікія акцыі пратэсту фермераў, сярод іншага блакуюцца дарогі і КПП на мяжы з Украінай.

Польскія аграрыі выступаюць супраць наплыву ўкраінскіх сельскагаспадарчых прадуктаў, а таксама супраць еўрапейскай аграрнай палітыкі, вядомай пад агульнай назвай «Зялёны лад».

iar/pravda.comua/эж