Беларуская Служба

Упершыню адзначаецца Дзень польска-румынскай салідарнасці

03.03.2024 16:21
Да Дня польска-румынскай салідарнасці, увечары 3 сакавіка, у румынскім Атэнэюме, які лічыцца галоўнай культурнай славутасцю Бухарэста, адбудзецца фартэпіянны канцэрт польскага віртуоза Лешака Можджэра.
   -
Упершыню адзначаецца Дзень польска-румынскай салідарнасціФота: https://twitter.com/PremierRP

У нядзелю, 3 сакавіка, упершыню адзначаецца Дзень польска-румынскай салідарнасьці. Дырэктар Інстытута румынскай культуры ў Варшаве Авідыю Дыбог-Мірон кажа, што дата невыпадковая. Менавіта ў гэты дзень у 1921 годзе Польшча і Румынія падпісалі «Канвенцыю аб сталым хаўрусе», якая абавязвала абедзве краіны падтрымліваць адна адну ў выпадку несправакаванага нападу на іх усходнія межы.

-Тады кіраўнікі дзяржаў – маршал Юзэф Пілсудскі, а з румынскага боку – каралеўская сям'я, кароль Фэрдынанд I і каралева Марыя, падпісалі канвенцыю і змаглі пабудаваць вельмі моцнае супрацоўніцтва ў міжваенны перыяд.

Вынікам канвенцыі стала прыняцце ў 1939 г. бежанцаў з Польшчы. Вынікам канвенцыі стала прыняцце ў 1939 г. бежанцаў з Польшчы, бо ў міжваенны час краіны мелі агульную мяжу.Румыны віталі палякаў у сваіх дамах і дазволілі ім выехаць пазней, каб яны маглі далучыцца да войскаў генерала Станіслава Мачка. Польскае золата, якое вярнулася ў краіну пасля вайны, таксама захоўвалася ў Румыніі.

У сваю чаргу, палякі мелі магчымасць аддзячыць румынам пасля разбуральнага землятрусу, які адбыўся ў Румыніі ў сакавіку 1977 году, збудаваўшы ў Бухарэсце дзіцячы Шпіталь імя Марыі Складоўскай-Кюры.

Да Дня польска-румынскай салідарнасці, увечары 3 сакавіка, у румынскім Атэнэюме, які лічыцца галоўнай культурнай славутасцю Бухарэста, адбудзецца фартэпіянны канцэрт польскага віртуоза Лешака Можджэра.

iar/эж