Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы працуе над прыкладаннем, дзякуючы якому можна будзе палічыць індывідуальны ўзровень інфляцыі. Старт прыкладання запланаваны на канец бягучага года, паведаміла статыстычнае ведамства.
Цяпер ідуць тэсты прыкладання сярод супрацоўнікаў упраўлення.
Польстат таксама паведаміў, што ў студзені 2024 года ўзровень інфляцыі ў Польшчы склаў 3,9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У параўнанні са снежнем 2023 года цэны тавараў і паслугаў выраслі на 0,4%.
вс