Польскія лекары заклікаюць рабіць прышчэпкі ад грыпу і COVID-19. «Ад грыпу варта прышчапляцца нават у канцы зімы і на пачатку вясны», – сказаў Польскаму радыё Катавіцэ загадчык Кафедры і Клінічнага аддзялення інфекцыйных хвароб і гепаталогіі Сілезскага медыцынскага ўніверсітэту, прафесар Ежы Ярашэвіч. Пасля прышчэпкі максімальны імунітэт набываецца праз тры-чатыры тыдні.
- Што праўда, сезон грыпу заканчваецца, але цяпер, у сакавіку, назіраецца рост захворванняў. Прышчэпка пачне дзейнічаць праз 8-10 дзён, таму варта вакцынавацца, каб атрымаць абарону, бо выпадкі грыпу таксама сустракаюцца ў красавіку і маі.
Прафесар Ярашэвіч нагадвае, што прышчэпка не абараняе ад хваробы ў ста працэнтах. Абарона заключаецца ў тым, што дзякуючы вакцыне наш арганізм падрыхтаваны на змаганне з вірусам, калі ён трапіць у арганізм.
Медык таксама заклікаў праходзіць вакцынацыю ад каранавіруснага штаму «Амікрон». З 6 снежня мінулага года ў Польшчы даступная актуалізаваная вакцына супраць згаданага варыянту SARS-CoV-2.
вс