Беларуская Служба

У Польшчы праходзяць вайсковыя манеўры НАТА

04.03.2024 20:19
Пераправа праз раку – гэта элемент праверкі здольнасці сіл Паўночнаатлантычнага альянсу стрымліваць ворага і, у прыватнасці, адбіваць напад патэнцыйнага праціўніка на краіны НАТА.
Пераправа праз Віслу бронетэхнікіPAP/Andrzej Jackowski

3 тыс. вайскоўцаў бяруць удзел у манеўрах Dragon-24, якія праходзяць на балтыйскім участку найбуйнейшай польскай ракі Віслы на поўначы Польшчы. Манеўры – элемент вучэнняў НАТА, якія праходзяць у Цэнтральнай Еўропе.

Пераправа праз раку – гэта элемент праверкі здольнасці сіл Паўночнаатлантычнага альянсу стрымліваць ворага і, у прыватнасці, адбіваць напад патэнцыйнага праціўніка на краіны НАТА.

Намеснік галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Польшчы дывізіённы генерал Цэзары Вішнеўскі сказаў, што ў ходзе вучэнняў падрыхтаваныя тры пераправы.

«Усе тры паромныя пераправы будуць гарантаваць перакідка прыкладна ад 50 да 80 тыс. аўтамабіляў у гадзіну. Мы вырашылі зрабіць гэта на аснове плывучых паромаў на рацэ. Гэтую аперацыю можна спыніць, яе можна лепш замаскаваць, чым пантонны мост, які праходзіць праз раку», – сказаў генерал.

Ва ўсёй Польшчы ў вучэннях DRAGON-24 удзельнічаюць 20 тыс. вайскоўцаў узброеных сіл Польшчы, а таксама Германіі, ЗША, Турцыі, Іспаніі, Вялікабрытаніі, Славеніі, Францыі і Літвы. У манеўрах задзейнічана 3 тыс. 500 адзінак баявой тэхнікі з дзевяці краін НАТА.

вс