Прафілактыка – лозунг чарговага дня акцыі «Тыдзень жаночага здароўя». У відэа, размешчаным у сацыяльных сетках, міністр аховы здароўя абвясціла, што на працягу бягучага тыдня міністэрства будзе інфармаваць аб тым, што жанчыны могуць зрабіць для свайго здароўя і жыцця, і перш за ўсё аб бясплатных цыклічных абследаваннях. Міністр Ізабела Ляшчына(Izabela Leszczyna) падкрэсліла, што прафілактыка – аснова нашага здароўя:
- Здаровыя мы ці не – гэта ў 50 працэнтах залежыць толькі ад нас, ад нашага ладу жыцця; ад таго, што мы ямо, ці актыўныя мы і ці праходзім прафілактычныя агляды. Памятайце, прафілактыка – гэта аснова нашага здароўя.
Кожны дзень «Тыдня жаночага здароўя» прысвечаны іншай тэме: аўторак – прафілактыка, серада – мамаграфія, чацвер – цыталогія, пятніца – кардыялогія, субота – псіхіятрычная дапамога і нядзеля – анкафертыльнасць.
У панядзелак, 11 сакавіка, запланаваны прафілактычны дзень для мужчын пад назвай: «Экстра мужчына».
Міністэрства аховы здароўя нагадвае, што кожны чалавек старэйшы за 40 гадоў можа раз у год атрымаць электроннае накіраванне на бясплатныя прафілактычныя агляды па праграме «Прафілактыка 40 ПЛЮС».
IAR/аз