Беларуская Служба

Два жаўнеры пацярпелі падчас ваенных вучэнняў на палігоне ў Драўску Паморскім

05.03.2024 11:40
Вайскоўцы, якія атрымалі раненні з-за наезду гусенічнага аўтамабіля, былі дастаўленыя ў бальніцу.
   Dragon 24
На фота вучэнні Dragon 24PAP/Andrzej Jackowski

Два жаўнеры пацярпелі падчас ваенных манеўраў на палігоне ў Драўску Паморскім у паўночна-заходняй частцы Польшчы. Параненыя былі дастаўлены ў бальніцу санітарнай авіяцыяй.

«Вучэнні праходзілі ў рамках базавай падрыхтоўкі, а не вучэнняў НАТА», – падкрэсліў капітан Яцэк Пятроўскі з 1-й Варшаўскай бранятанкавай брыгады.

Вайскоўцы атрымалі раненні з-за наезду гусенічнага транспартнага сродка.

IAR/аз

У Польшчы праходзяць вайсковыя манеўры НАТА

04.03.2024 20:19
Пераправа праз раку – гэта элемент праверкі здольнасці сіл Паўночнаатлантычнага альянсу стрымліваць ворага і, у прыватнасці, адбіваць напад патэнцыйнага праціўніка на краіны НАТА.