Беларуская Служба

У Варшаву ізноў едуць фермеры з усяе Польшчы

06.03.2024 09:47
Яны дамагаюцца перамоваў з урадам і парламентарыямі пра абмежаванне імпарту сельскагаспадарчых прадуктаў з Украіны а таксама пра перагляд палітыкі ЕС «Зялёны лад».
Пратэст аграрыяў у ВаршавеPAP/Paweł Supernak

Плануецца, што пратэст пачнецца а 11.00 гадзіне перад Канцылярыяй кіраўніка Рады міністраў па вуліцы Aleje Ujazdowskie. Затым пратэстоўцы пойдуць пад Сейм на вуліцу Wiejska. Яны дамагаюцца перамоваў з урадам і парламентарыямі пра абмежаванне імпарту сельскагаспадарчых прадуктаў з Украіны а таксама пра перагляд палітыкі ЕС «Зялёны лад».

- Выйдзе прафсаюз «Салідарнасць» фермераў і работнікаў – будуць шахцёры, леснікі, паляўнічыя, спажыўцы, якія зацікаўленыя ў тым, каб «Зялёны лад» быў адменены, – кажа Томаш Обшаньскі (Tomasz Obszański) з «Салідарнасці» індывідуальных фермераў.

Сустрэча аграрыяў з прэм'ер-міністрам будзе магчымай, але толькі ў суботу. Кіраўнік ураду Дональд Туск запрасіў іх працягнуць перамовы ў Варшаве ў цэнтры «Дыялог».

Паліцыя нагадвае фермерам, што правіламі дарожнага руху забараняецца ўезд трактароў у Варшаву.

яс