Яе звалі Ліза – марш пад такой назвай пройдзе сёння вечарам у Варшаве ў у памяць пра 25-гадовую беларуску, згвалтаваную ў цэнтры горада. Праз некалькі дзён у шпіталі дзяўчына памерла.
Марш пачнецца а 6.00 вечара на вуліцы Журавя 47 у Варшаве, дакладна там, дзе адбылася трагедыя. Мерапрыемства прысвячаецца Лізе і ўсім жанчынам, якія калі-небудзь сталі ахвярай сексуальнага злачынства, адзначае Агата Козак з фонду «Kraina», які арганізуе марш.
- Мы сустракаемся на гэтым месцы, каб згэтуль пачаць марш прысвечаны памяці Лізы і ўсім жанчынам, якія былі ахвярамі сексуальнага злачынства. Мы сустракаемся апранутыя ў чорнае. Мы будзем пратэставаць моўчкі. Мы хочам выказаць свой гнеў і пратэст супраць нападаў, якія пастаянна здараюцца і супраць таго, што жанчыны пастаянна знаходзяцца ў небяспецы, - сказала Агата Козак.
яс