Беларуская Служба

Польскі шпіталь перадаў бальніцам Украіну мэблю і абсталяванне

08.03.2024 16:27
Мэбля была пастаўлена, між іншым, у больніцы Харкава, Ірпеня і ў Прыдняпроўе.
ШпітальSpotmatik Ltd/ Shutterstock

Свентакшыскі анкалагічны цэнтр перадаў шпіталям Украіны 240 ложкаў, матрацаў і шафаў. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што ў мінулым годзе клініка ў Кельцах набыла новую мэблю.

Ізабэля Апаліньска (Izabela Opalińska), прэс-сакратар анкалагічнага цэнтра, падкрэслівае, што мэбля ў вельмі добрым стане:

- Мы ведаем, што ўкраінцам усяго не хапае, гэтая тэрыторыя моцна пацярпела ад вайны. Шпіталі таксама, яны страцілі мноства абсталявання. А ў нас яно ёсць i ў добрым стане, хаця было ў карыстанні, і мы можам падзяліцца. Гэта ложкі, матрацы, шафкі для пацыентаў, штатывы для капельніц, артапедычныя прылады.

Мэбля была пастаўлена, між іншым, у больніцы Харкава, Ірпеня ў Прыдняпроўе.

Арганізаваць перадачу шпітальнай мэблі дапамаглі грамадскія арганізацыі і пажарнікі: «Келецкае таварыства аматараў Львова і паўднёва-ўсходняга памежжа», фонд «Zawsze Kolorowo», Добраахвотная пажарная дружына з Бобжы і Лівіюш Фаляк, ініцыятар акцыі «Мы тушым вайну».

яс/IAR