Беларуская Служба

У Польшчы з заўтрашняга дня ў п’яных кіроўцаў будуць канфіскоўваць аўтамабілі

13.03.2024 15:54
У польскім Крымінальным кодэксе таксама павялічылі максімальнае пакаранне за здзяйсненне п’яным кіроўцам ДТЗ са смяротным зыходам да 16 гадоў пазбаўлення свабоды.
Паліцыя праверае кіроўцу алкатэстарамShutterstock/nikamo

14 сакавіка ў Польшчы набываюць моц новыя правілы, згодна з якімі паліцыя атрымае права арыштаваць транспартны сродак у п’янага кіроўцы. Аўтамабілі пасля гэтага трапяць на аўкцыён, а грошы з іх продажу будуць накіраваныя ў даход дзяржавы.

Згодна з новым Крымінальным кодэксам, паліцыя арыштуе аўто ў кіроўцы, у якога ўзровень алкаголю ў выдыханым паветры перавысіць 1,5 праміле.

Пасля затрымання кіроўцы пад уздзеяннем алкаголю паліцыя прыме рашэнне аб арышце транспартнага сродка на тыдзень. Цягам гэтага часу пракурор павінен накіраваць справу ў суд. Канчатковае рашэнне аб канфіскацыі аўтамабіля будзе прымаць суддзя. Падобная санкцыя ўведзеная і ў адносінах да кіроўцаў, якія былі цвярозыя, але якія здзейснілі аварыю і пакінулі месца ДТЗ.

У польскім Крымінальным кодэксе таксама павялічылі максімальнае пакаранне за здзяйсненне п’яным кіроўцам ДТЗ са смяротным зыходам да 16 гадоў пазбаўлення свабоды (з цяперашніх 12 гадоў).

вс