Беларуская Служба

У Польшчы 74 мясцовыя кіраўнікі займаюць кіроўныя пасады ў муніцыпалітэтах 34 гады

13.03.2024 18:16
Частка з муніцыпальных доўгажыхароў плануе стартаваць у выбарах у мясцовыя органы ўлады, якія пройдуць у Польшчы ў красавіку.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.MSZ/Flickr

У Польшчы 74 мясцовыя кіраўнікі займаюць кіроўныя пасады ў муніцыпалітэтах 34 гады. Гэта мэры і бургамістры гарадоў, а таксама войты вясковых і гарадскіх гмінаў. Пасля грамадска-палітычных перамен у Польшчы ў 1990 годзе была ўведзеная выбарчая сістэма ў органы мясцовага самакіравання. Частка з муніцыпальных доўгажыхароў плануе стартаваць у выбарах у мясцовыя органы ўлады, якія пройдуць у Польшчы ў красавіку.

Бургомістр гарадка Маравіца ў павеце Кельцы Свентакшыскага ваяводства (паўднёвая Польшча) гаворыць, што 34 гады таму перад мясцовымі ўладамі стаялі абсалютна іншыя задачы, чым цяпер.

- У 1990 годзе Польшча выглядала абсалютна інакш. Пачынаць з нуля было вельмі цяжка, але тады, як я згадваю, у грамадстве быў вялікі энтузіязм. Прыходзілася рэалізаваць шматлікія праекты, бо інфраструктура была ў вельмі дрэнным стане. Важныя падзеі адбываюцца ў Варшаве, але найважнейшыя, блізкія да людзей, адбываюцца тут, на месцах.

Першы тур муніцыпальных выбараў пройдзе ў Польшчы 7 красавіка, другі – 21 красавіка.

вс

на здымку: невялікі населены пункт у Польшчы