Напрыканцы візыту ў ЗША прэзідэнт Анджэй Дуда наведаў Форт Сцюарт у штаце Джорджыі. На базе 3-й пяхотнай дывізіі ён назіраў за ваенным шоу з удзелам верталётаў «Апач», танкаў «Абрамс» і БМП «Брэдлі». Прэзідэнт нагадаў, што Польшча ўжо закантрактавала танкі «Абрамс» M1A2. Ён дадаў, што Вашынгтон таксама прапанаваў набыць верталёты Apache і крэдыт у 2 мільярды долараў.
«96 такіх верталётаў заменяць зношаныя, постсавецкія верталёты, якія дагэтуль служылі ў нашым войску, большасць з якіх нашы салдаты аддалі абаронцам Украіны, каб ім было чым ваяваць на фронце, і сёння яны чакаюць тэхнікі», — адзначыў польскі прэзідэнт.
Анджэй Дуда таксама падзякаваў усім амерыканскім жаўнерам, якія знаходзяцца ў Польшчы. Ідзецца пра 3-ю пяхотную дывізію - прысутную, між іншым, у Повідзе, Жагані, Баляслаўцы і на палігоне ў Драўска-Паморскім. «Для майго пакалення, у тым ліку пакалення маіх бацькоў, прысутнасць амерыканскіх салдат у нашай краіне з'яўляецца сімвалам свабоды і бяспекі ў рамках еўраатлантычнай супольнасці», — сказаў Анджэй Дуда.
За апошнія гады адбылося істотнае павелічэнне колькасці амерыканскіх вайскоўцаў у Польшчы. Гэта звязана з пагрозай з боку Расіі. У рамках пагаднення з НАТА і польска-амерыканскіх дамоў каля 10 000 салдат арміі ЗША размешчаны ў Польшчы.
ПР/юл