Беларуская Служба

Паміж міністэрствамі здароўя і адукацыі пачаліся перамовы, каб медыцынскае выхаванне знайшло месца ў школе

15.03.2024 17:08
Медыцынскае выхаванне азначае не толькі адукацыю ў галіне псіхічнага здароўя, але і пра харчаванне ды іншыя важныя аспекты здароўя маладога чалавека.
Міністр адукацыі Барбара НавацкаPAP/Jakub Kaczmarczyk

– Я лічу псіхічнае здароўе вучняў адным з найважнейшых напрамкаў, які яшчэ не развіты школай, – падкрэсліла ў пятніцу ў Лешне міністр адукацыі Барбара Навацка. Яна паведаміла, што ўжо пачаліся перамовы з Міністэрствам аховы здароўя аб тым, каб медыцынскае выхаванне знайшло месца ў школе.

Міністр падкрэсліла, што моладзі неабходныя веды пра псіхічнае здароўе, пра тое, як дапамагчы сабе і іншым, як быць устойлівым да выклікаў сучаснасці, да крызісаў і пагроз. Яна адзначыла, аднак, што далёкая ад таго, каб даваць гэтыя веды ў рамках іншага, асобнага, новага прадмета ў школе, таму што моладзь і так загружана ўрокамі.

На думку Барбары Навацкай, «у школе ёсць магчымасці праводзіць такія заняткі, пры ўмове адпаведнай змены асноўнай праграмы».

Кіраўнік ведамства паведаміла, што ў міністэрстве ўжо пачалася работа над тым, што і дзе можна змяніць у адукацыйным працэсе, каб было месца для такіх пытанняў, як псіхалогія і тое, як маладыя людзі вырашаюць розныя праблемы.

«Першыя прымеркі ўжо ідуць, але я пакуль не гатова адказваць на падрабязныя пытанні», – сказала яна.

Барбара Навацка дадала, што медыцынскае выхаванне азначае не толькі адукацыю ў галіне псіхічнага здароўя і псіхічнай устойлівасці, але і ў сферах, звязаных з харчаваннем і іншымі важнымі аспектамі здароўя маладога чалавека.

«Мы спакойна ўвядзем рэформы, але псіхічнае здароўе (...) я лічу адной з найважнейшых сфер, з якой школы да гэтага часу не справіліся», – адзначыла міністр.

ав

Польскія падлеткі штодзённа праводзяць у інтэрнэце па 5-6 гадзін

02.01.2024 19:15
Акрамя таго, дзеці раней, чым калісьці, атрымліваюць магчымасць уваходзіць на сайты.

Міністр аховы здароўя: Сексуальнае выхаванне будзе часткай медыцынскага выхавання ў школах

31.01.2024 15:39
Сексуальная адукацыя будзе часткай медыцынскага выхавання ў школах, абвясціла кіраўніца Міністэрства аховы здароўя Ізабэла Лешчына (Izabela Leszczyna). Яна патлумачыла, што ў рамках прадмета навучэнцы атрымаюць, сярод іншага, веды пра сексуальнае і рэпрадуктыўнае здароўе, каб пазбегнуць непажаданай цяжарнасці ў Польшчы.