Беларуская Служба

Польскае радыё для Украіны ўжо два гады інфармуе пра вайну ва Украіне і жыццё ўкраінцаў у Польшчы

17.03.2024 08:49
Яго задача - інтэграцыя ўкраінскіх ваенных мігрантаў з палякамі і прадастаўленне дакладнай інфармацыі пра сітуацыю ва Украіне.
Polskie Radio dla Ukrainy
Polskie Radio dla UkrainyPolskie Radio

17 сакавіка спаўняецца два гады з дня запуску Польскага радыё для Украіны – адмысловага каналу на ўкраінскай мове. Ён быў створаны з думкай пра ўкраінскіх уцекачоў, якія знайшлі прытулак ад вайны ў Польшчы, і грамадзян Украіны, якія стала пражываюць у краіне. У дзень поўнамаштабнага ўварвання расійскай арміі ва Украіну Польскае радыё першым у Польшчы пачало вяшчаць навіны на ўкраінскай мове і запусціла спецыяльны канал на ўкраінскай мове.

Місія Польскага радыё для Украіны – інтэграцыя ўкраінскіх ваенных мігрантаў з палякамі і прадастаўленне дакладнай інфармацыі пра сітуацыю ва Украіне.

«За гэтыя два гады існавання аўдыторыя праграмы адназначна пашырылася за кошт украінцаў, якія слухаюць праграму ва Украіне, у тым ліку на акупаваных Расіяй тэрыторыях, а таксама палякаў, якія хочуць пазнаёміцца ​​са сваімі ўсходнімі суседзямі», – адзначыў Антон Марчынскі, кіраўнік украінскай секцыі.

- Мы павінны памятаць, што ідзе вайна. І мы павінны нагадваць, што гэта пагроза не толькі для Украіны, не толькі для ўсходу Украіны, але таксама для ўсяго цывілізаванага заходняга свету. Наша мэта – падтрымліваць памяць пра гэта.

IAR/нг