Беларуская Служба

Радаслаў Сікорскі: У Польшчы парушэнне санкцый – злачынства

21.03.2024 19:45
Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі абвясціў пра папраўку да пастановы аб санкцыях.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneAmani A/Shutterstock

Адказваючы на ​​пытанне Польскага радыё падчас брыфінгу ў Празе, ён падкрэсліў, што парушэнне санкцыяў у Польшчы зʼяўляецца злачынствам.

«Мы плануем адну, невялікую папраўку да санкцыйных актаў і заключны акт аб санкцыях. Тут шмат цікавых элементаў», – сказаў Радаслаў Сікорскі.

Радаслаў Сікорскі папярэдзіў польскія кампаніі, што за абыход санкцый чакаюць цяжкія наступствы. Ён дадаў, што Міністэрства замежных спраў супрацоўнічае з Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі па ўнясенні змяненняў у санкцыйныя нормы.

Кіраўнік польскай дыпламатыі падкрэсліў, што недасканалая не толькі польская сістэма санкцый. Ён адзначыў, што гэта недастаткова жорстка ва ўсім Еўрасаюзе. Міністр Сікорскі прадставіў першыя прапановы па вырашэнні гэтай праблемы.

«У барацьбе з ухіленнем ад санкцый былі б карысныя супрацоўнікі нацыянальных мытняў тых краін, куды падазрона павялічыўся экспарт тавараў двайнога прызначэння. Гэта краіны Цэнтральнай Азіі. Польшча рыхтуе такога прадстаўніка для Казахстана», – растлумачыў кіраўнік Міністэрства замежных спраў.

Радаслаў Сікорскі дадаў, што размаўляў на гэты конт са спецыяльным прадстаўніком ЕС па санкцыях.

IAR/вх