Беларуская Служба

Урадавая кааліцыя Польшчы падводзіць вынікі першых ста дзён сваёй працы

22.03.2024 10:20
Ззначная частка абяцанняў датычыцца важных пытанняў, звязаных з фінансамі і рэпутацыяй краіны ў свеце. 
 . -  .
Ілюстрацыйны здымак. Прэм'ер-міністр Дональд Туск.Фота: PAP/Radek Pietruszka

Міністр аховы здароўя Ізабэла Ляшчына (Izabela Leszczyna) заявіла, што ўрад Дональда Туска выканаў самыя галоўныя свае абяцанні. Яна адзначыла, што значная частка абяцанняў датычыцца важных пытанняў, звязаных з фінансамі і рэпутацыяй краіны ў свеце. «Мы разблакавалі сродкі з Нацыянальнага плана рэканструкцыі, мы аднавілі пазіцыю Польшчы не толькі ў Еўрапейскім саюзе, але і ў свет. У Веймарскім трыкутніку наш прэм’ер – як міратворца паміж двума бакамі, Францыяй і Германіяй, якія не заўсёды маюць падобныя меркаванні ў кантэксце Украіны», – сказала Ізабэла Ляшчына.

Міністр аховы здароўя таксама дадала, што з 1 мая можна будзе набыць без рэцэпта таблеткі аварыйнай кантрацэпцыі, а з чэрвеня пачнецца фінансаванне экстракарпаральнага апладнення.

Таксама левыя сілы падвялі вынікі рэалізацыі сваіх абяцанняў. Аб гэтым заявіў намеснік міністра дзяржаўнай маёмасці Марцін Кулясэк (Marcin Kulasek). Паводле ягоных словаў, левыя рэалізуюць свае планы.

«Дзякуючы сумесным намаганням урада былі вызваленыя сродкі з Нацыянальнага плана адбудовы, ёсць 20-працэнтнае павышэнне заробкаў бюджэтнікаў, вышэйшыя зарплаты настаўнікаў, фінансаванне ЭКА з дзяржбюджэту, левыя таксама падалі два законапраекты адносна абортаў», – кажа Кулясэк. «Наступнае, што левыя абяцалі зрабіць за гэтыя сто дзён, – гэта афармленне пенсіі за выслугу гадоў і ўдовам. І зрабілі», – дадае намеснік міністра. Аднак ён дадаў, што поўнае выкананне перадвыбарных абяцанняў можна будзе ацаніць пасля чатырох гадоў кіравання.

IAR/X/нг