Беларуская Служба

Кіраўнікі Мінабароны і МУС прадставілі прадпасылкі Закону аб грамадзянскай абароне

22.03.2024 15:22
На мінулым тыдні Левыя сілы ўнеслі ў Сейм праект «закону аб малым сховішчы».
. .
Бомбасховішча. Ілюстрацыя.Фота: Shutterstock/tinta

Міністры нацыянальнай абароны і ўнутраных спраў і адміністрацыі прадставілі прадпасылкі Закону аб грамадзянскай абароне. Улады хочуць палепшыць доступ да бомбасховішчаў для насельніцтва. Уладзіслаў Касіняк-Камыш і Марцін Кервіньскі на прэс-канферэнцыі прадставілі асновы закону.

На мінулым тыдні Левыя сілы ўнеслі ў Сейм праект «закону аб малым сховішчы». Ён павінен аблегчыць працэс будаўніцтва сховішчаў як муніцыпалітэтам, так і грамадзянам. Законапраект аўтарства дэпутатаў быў унесены паралельна з прапановай ураду.

Таксама тыдзень таму ў канцылярыі прэм'ер-міністра адбылася сустрэча прэмʼер-міністра Дональда Туска і прэмʼер-міністра Фінляндыі Петэры Орпа. Кіраўнік польскага ўраду падзякаваў прэм’ер-міністру Фінляндыі за гатовасць супрацоўнічаць «у будаўніцтве самай сучаснай – а тут Фінляндыя карыстаецца заслужана высокай рэпутацыяй – грамадзянскай абароны».

IAR/нг