Беларуская Служба

Польшча падтрымлівае палітыку адчыненых дзвярэй ЕС, у тым ліку для Украіны - Анджэй Дуда

22.03.2024 18:04
Тэма абмяркоўвалася падчас перамоваў прэзідэнтаў Польшчы і Венгрыі.
   .
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.Фота: PAP/Grzegorz Momot

Тэма гатовасці Еўрасаюза прыняць новых членаў у свае шэрагі абмяркоўвалася падчас перамоваў прэзідэнта Анджэя Дуды і прэзідэнта Венгрыі Тамаша Шуёка ў Старым Сончы. Візіт прэзідэнта Венгрыі і ягонай жонкі ў Польшчу з’яўляецца часткай святкавання Дня польска-венгерскага сяброўства.

«Польшча займае цвёрдую пазіцыю – мы падтрымліваем палітыку адчыненых дзвярэй», – сказаў прэзідэнт Польшчы пасля сустрэчы з венгерскім лідарам.

- Толькі што я вярнуўся са Славеніі, дзе мы размаўлялі пра дзяржавы Заходніх Балканаў, але таксама вельмі важнае далучэнне Украіны, Малдавіі. Спадзяемся, што неўзабаве Боснія і Герцагавіна ўступіць у ЕС, а пазней наступныя краіны. Мы калісьці ўвайшлі ў Еўрасаюз, таму ведаем, што значыць для дзяржавы, для народа – стаць часткай гэтай вялікай палітычнай супольнасці.

Дзень польска-венгерскага сяброўства – дзяржаўнае свята Польшчы і Венгрыі, якое адзначаецца 23 сакавіка з 2007 года. Ініцыятарамі заснавання свята лічацца тагачасныя прэзідэнты Польшчы і Венгрыі: Лех Качыньскі і Ласла Шоям.

IAR/нг