Беларуская Служба

Інфармацыйная кампанія ў падтрымку Беларусі распачалася ў Варшаве з нагоды Дня Волі

23.03.2024 11:37
Яе мэта – прыцягнуць увагу да складанай палітычнай сітуацыі ў Беларусі.
     .
Інфакампанія ў Варшаве да Дня волі.Фота: Кабінет Святланы Ціханоўскай.

Кампанія арганізаваная Прадстаўніцтвам па нацыянальным адраджэнні Кабінета пры падтрымцы гарадскіх улад, Офісу Святланы Ціханоўскай і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

На гарадскіх рэкламных банерах, экранах каля метро, аўтобусах, на прыпынках наземнага грамадскага транспарту размешчаныя ілюстрацыі, на якіх паказаныя сітуацыі з жыцця ў Беларусі і Польшчы, звязаныя з тэмай свабоды слова і правоў чалавека.


Інфакампанія ў Варшаве да Дня волі. Інфакампанія ў Варшаве да Дня волі.

Кантрастныя вобразы заклікаюць да разважання пра тое, што для адных з'яўляецца штодзённым і звычайным, а для іншых – небяспечным: бела-чырвоныя элементы адзення, фінансавая падтрымка грамадскіх ініцыятыў, атрыманне інфармацыі з незалежных медыя і іншае.

Аліна Коўшык, прадстаўніца Офісу С. Ціханоўскай па нацыянальным адраджэнні: «Важна карыстацца кожнай магчымасцю, каб расказваць пра тое, што адбываецца ў нашай краіне. Мы вельмі рады, што жыхары Варшавы пабачаць гэтую выставу. Спадзяемся, яны падтрымаюць нашыя мерапрыемства да Дня Волі. Беларусам і беларускам я прапаную ініцыяваць падобныя кампаніі ў іншых польскіх гарадах праз дамоўленасці з гарадскімі ўладамі. Мы падзелімся графічнымі матэрыяламі».

Прэс-служба Пераходнага Кабінета

нг