Беларуская Служба

Эксперт: Тэракт пад Масквой мог быць запланаваны расійскімі спецслужбамі, каб абвінаваціць Украіну

23.03.2024 15:35
Крэмль паспрабуе атрымаць выгаду з тэрарыстычнага акту ў «Крокус Сіці Хол».
    .
Сілавік на фоне месца тэракту.Фота: PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

На думку экспертаў, расійская прапаганда будзе вінаваціць заходнія спецслужбы, Украіну і НАТА, каб адцягнуць увагу ад правалаў Расіі на вайне ва Украіне. Спецслужбы Пуціна могуць выкарыстоўваць тэракт у Падмаскоўі дзеля правядзення ўнутраных «чыстак» і, магчыма, дзеля апраўдання яшчэ большай жорсткасці.

Па інфармацыі «Медузы», расійскім прапагандыстам далі ўказанні падкрэсліваць «украінскі след». У суботу ў сваім звароце Уладзімір Пуцін заявіў, што затрыманыя тэрарысты намерваліся ўцячы ва Украіну, хоць, паводле ранейшай інфармацыі, усе яны – грамадзяне Расіі.

- Усе чацвёра затрыманыя. Паводле ўступнай інфармацыі, яны намерваліся перайсці мяжу з Украінай.

«Гэта трагічная падзея для Расіі, але яна хутчэй за ўсё была запланаваная расійскімі спецслужбамі», – мяркуе польскі падпалкоўнік запасу Мацей Каравай (Maciej Korowaj).

- Гэта аргумент дзеля яшчэ большага закручвання гаек, а таксама магчымасць адцягнуць увагу ад апошніх атак беспілотнікаў на расійскія НПЗ. У Расіі можа паявіцца дэфіцыт паліва, трэба перавесці стрэлкі. Акрамя таго, трэба паказаць свету, што Расія – таксама ахвяра брутальнай атакі на мірных жыхароў. Аб тым, [што гэта работа расійскіх спецслужбаў], сведчыць таксама час тэракту. Праціўнік Пуціна здзейсніў бы яго перад выбарамі або падчас выбараў, каб паўплываць на выбарчы працэс.

Служба 112 паведаміла ў суботу, што колькасць загінулых у падмаскоўным комплексе «Крокус Сіці Хол» вырасла да 150 чалавек. Пазней СМІ інфармавалі пра 133 смяротныя ахвяры. Звыш сотні паранена.

Матэвуш Гжэшчук/Friedman/112/нг

Як мінімум 60 чалавек загінула ў выніку тэракту пад Масквой. Колькасць ахвяр можа вырасці

23.03.2024 07:44
Масквічы ўскладаюць кветкі і запальваюць свечкі ля месца трагедыі.

Эксперт: Спосаб дзеяння тэрарыстаў у «Крокус Сіці Хол» адпавядае стылю «Ісламскай дзяржавы»

23.03.2024 09:06
Раней у арганізацыі тэракту прызналася «Ісламская дзяржава».

Польскія ўлады сочаць за бяспекай у краіне ў сувязі з тэрактам у Падмаскоўі

23.03.2024 09:31
Прэзідэнт Анджэй Дуда атрымлівае аператыўную інфармацыю. 

Украіне важна знішчыць расійскую армію на полі бою, да тэракту яна не мае дачынення – Падаляк

23.03.2024 12:31
У пятніцу вечарам па расійскім тэлебачанні паказалі фэйкавы матэрыял, у якім былі быццам бы доказы ўдзелу ўкраінцаў у тэракце.