Беларуская Служба

Польшча накіруе дадатковыя вайсковыя сілы на мяжу з Беларуссю і Расіяй – віцэ-прэм’ер краіны

24.03.2024 09:53
Віцэ-прэм'ер сказаў, што ўсе дзеянні, якія прадпрымаюцца, накіраваныя на стрымліванне патэнцыйнага ворага.
-      -
Віцэ-прэм’ер і міністр абароны краіны Уладзіслаў Касіняк-КамышPAP/Artur Reszko

Польшча накіруе дадатковыя вайсковыя сілы ў прыгранічныя з Беларуссю і Калінінградскай вобласцю Расіі рэгіёны, паведаміў віцэ-прэм’ер і міністр абароны краіны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

Дадатковыя войскі будуць накіраваныя ў Вармінска-Мазурскае, Люблінскае, Падляшскае і Падкарпацкае ваяводствы. У згаданых рэгіёнах прадугледжанае будаўніцтва новых вайсковых аб’ектаў і інфраструктуры.

Касіняк-Камыш таксама зазначыў, што ў апошнім часам павялічыліся выпадкі незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы. Ён таксама паведаміў, што для павышэння бяспекі важна ўзмацняць грамадзянскую абарону краіны.

Віцэ-прэм'ер сказаў, што ўсе дзеянні, якія прадпрымаюцца, накіраваныя на стрымліванне патэнцыйнага ворага.

вс