Амбасадар Расіі ў Польшчы Сяргей Андрэеў не прыбыў у Міністэрства замежных спраў у панядзелак, паведаміў Павел Вроньскі, прэс-сакратар Міністэрства дыпламатыі. Ён дадаў, што дыпламатычная нота з просьбай даць тлумачэнні адносна парушэння паветранай прасторы Польшчы будзе накіраваная іншым шляхам у МЗС Расіі.
Прэс-сакратар МЗС Польшчы паведаміў, што Андрэеў не прыехаў у будынак знешнепалітычнага ведамства, каб патлумачыць інцыдэнт з расійскай крылатай ракетай, якая парушыла паветраную прастору Польшчы 24 сакавіка.
Вроньскі адзначыў, што ў Венскай канвенцыі дакладна прапісаны абавязкі амбасадара ў краіне знаходжання. «Нас цікавіць, ці выконвае амбасадар даручэнні МЗС у Маскве і ці здольны ён належным чынам прадстаўляць інтарэсы Расійскай Федэрацыі ў Варшаве», – сказаў прэс-сакратар МЗС.
Ён паведаміў, што дыпламатычная нота польскага МЗС з просьбай даць тлумачэнні адносна парушэння польскай паветранай прасторы будзе накіраваная іншым шляхам у МЗС Расіі.
PAP/вх