Беларуская Служба

Выйшла справаздача пра цыганскіх дзяцей-уцекачоў з Украіны. Высновы сумныя

26.03.2024 17:03
Большасць з іх сутыкаюцца з дыскрымінацыяй.
ШколаTaken/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пакінуўшы радзіму, яны былі выцесненыя на маргінэс – папярэджваюць аўтары дакладу «Мы нідзе. Становішча цыганскіх дзяцей з Украіны».

Старшыня фонду «W stronę Dialogu» Яанна Талевіч, навуковец цыганскага паходжання, падкрэслівае, што цыган з Украіны, у тым ліку дзяцей, у Польшчы больш, чым польскіх цыган.

«Калі мы гаворым пра большыя лічбы, мы гаворым пра большыя праблемы, напрыклад, звязаныя з дыскрымінацыяй або неабходнасцю працаваць з усім асяроддзем дзіцяці, у тым ліку з бацькамі. Мы не маем дадзеных адносна цыган і цыганак у Польшчы, у тым ліку людзей з Украіны. Самае важнае, што трэба прыняць да ўвагі, гэта проста ўбачыць гэтых дзяцей», – падкрэсліла доктар Яанна Талевіч.

З пачаткам вайны фонд «W stronę Dialogu» пачаў супрацоўніцтва з ЮНІСЕФ.

«Дзеці цыганоў – гэта група, якая пад асаблівай пагрозай сацыяльнага і адукацыйнага выключэння, – сказала Юлія Дурска, спецыяліст арганізацыі па абароне дзяцей. -Да таго ж была вайна, з-за якой дзеці мусілі з'ехаць з маці ў іншую краіну. ЮНІСЕФ падтрымлівае дзейнасць, накіраваную на пашырэнне ведаў пра цыганскую супольнасць, асветніцкую дзейнасць і навучанне розных катэгорый спецыялістаў».

Назва справаздачы «Мы нідзе» адсылае да выказванняў маладых уцекачоў з Украіны. Дакумент створаны на аснове якаснага даследавання, гэта значыць інтэрвʼю з дзецьмі і іх апекунамі.
Паводле ацэнак фонду, з-за вайны ва Украіне ў Польшчу ўцяклі ад 50 да 70 тысяч чалавек цыганскага паходжання.

ав/IAR

Украінскія ўцекачы аказваюць заўважальны ўплыў на эканоміку Польшчы

09.03.2024 12:02
Дзякуючы працаўладкаванню і ўкладу ўкраінцаў, польскі ВУП працягвае расці, а краіна развівацца.

У параўнанні з мінулым годам удвая менш украінцаў плануе застацца ў Польшчы

20.03.2024 17:29
Сярод прычын, якія схілілі ўкраінцаў выехаць у Польшчу, 30% назвалі больш высокія зарплаты ў параўнанні з заробкамі на радзіме.