Беларуская Служба

У Каталіцкай царкве сёння пачаўся найважнейшы этап перад святам Вялікадня

28.03.2024 08:25
Рыма-каталіцкая царква распачала святкаванне Пасхальнага Трыдуума.
 ,     .    Momoty Górne
Апошняя вячэра, фрагмент капліцы ў касцёле св. Войцеха ў мясцовасці Momoty Górne PAP/Mirosław Trembecki

Тэолаг і філосаф святар прафесар Ян Сохань сказаў, што гэты час напамінае пакуты, смерць і ўваскрэсенне Езуса Хрыста.

Багаслоў нагадаў, што Апошняя Вячэра, якую згадваюць у Вялікі чацвер – паводле Евангелля, Пасхальная Вячэра Езуса з апосталамі – адбылася вечарам перад арыштам Хрыста.

Вялікі чацвер гэта таксама ўспамін устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства.

У Вялікі чацвер, акрамя Імшы Вячэры Пана, біскупы цэлебруюць у катэдрах Імшы Хрызма. Падчас Літургіі будуць асвечаны новыя алеі, прызначаныя для намашчэння падчас хросту, канфірмацыі, сакраманту святарства і намашчэння хворых. Падчас Імшы адбываецца аднаўленне святарскіх абяцанняў.

Вечарам пасля завяршэння Імшы Вячэры Пана, пасля рытуалу абмывання ног дванаццаці асобам, гэта значыць «Mandatum», алтар пазбаўляецца ад свечак, імшала, крыжа і абруса. Гэты жэст сімвалізуе заканчэнне вячэры, зняцце з Хрыста адзення і пакіданне яго блізкімі. Табернакулюм застаецца адкрытым і пустым, а вечная лямпа гасне.

Вялікая пятніца набліжае вернікаў да Мукі Пана, а Вялікая субота з’яўляецца часам цішыні і адарацыі перад гробам Езуса. Гэтыя дні завяршаюцца вячэрняй Пасхальнай вігіліяй і нядзеляй Уваскрасення.

яс/IAR