Беларуская Служба

У Варшаве праходзяць польска-ўкраінскія міжурадавыя кансультацыі з удзелам Туска і Шмыгаля

28.03.2024 10:13
Сельская гаспадарка і эканамічныя справы – гэта галоўныя тэмы польска-украінскіх перамоваў.
-      ()    ()
Прэм'ер-міністры Польшчы і Украіны Дональд Туск (справа) і Дзяніс Шмыгаль (злева) PAP/Marcin Obara

У польскай сталіцы пачаліся польска-ўкраінскія міжурадавыя кансультацыі, на якіх абмяркоўваюцца двухбаковыя дачыненні, праблемы і выклікі, абаронныя, сельскагаспадарчыя і гандлёвыя пытанні. У перамовах прымаюць удзел прэм'ер-міністры Дональд Туск і Дзяніс Шмыгаль.

У другой палове дня запланаваная сустрэчы кіраўніка ўкраінскага ўраду са спікерамі Сейму і Сенату.

Паводле намесніка міністра замежных спраў Польшчы Анджэя Шэйны, сельская гаспадарка і эканамічныя справы – гэта галоўныя тэмы польска-украінскіх перамоваў.

Госць Польскага радыё паведаміў, што размовы будуць датычыць таксама супольнай вайсковай вытворчасці, акрамя гэтага, таксама культурных і энергетычных пытанняў.

«Хачу падкрэсліць, што не з сёння мы пачынаем супольную работу. Гэтая работа вядзецца на ўзроўні міністэрстваў на працягу апошніх тыдняў», – заявіў Анджэй Шэйна.

Намеснік міністра замежных спраў дадаў, што Польшча працягвае падтрымліваць Украіну ў вайне з Расіяй. Вакол гэтага міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі будуе далейшыя палітычныя кааліцыі.
яс/IAR