Беларуская Служба

Завершаная аперацыя польскай і саюзнай авіяцыі ў паветранай прасторы Польшчы

29.03.2024 08:30
Паводле аператыўнага камандавання, мабілізаваныя сілы і сродкі вярнуліся да штатнай аператыўнай службы.
Ілюстрацыйны здымакEPA/TOMS KALNINS Dostawca: PAP/EPA.

У звязку са зніжэннем узроўню пагрозы ракетных удараў расійскай авіяцыі па Украіне спыненая аперацыя польскай і саюзнай авіяцыі ў паветранай прасторы Польшчы, – паведаміла 10-е аператыўнае камандаванне Польскіх узброеных сіл.

«Гэта была чарговая ноч павышанай гатоўнасці польскіх і саюзных сістэм і інтэнсіўнай службы вайскоўцаў Войска Польскага, якія пастаянна сочаць за сітуацыяй на тэрыторыі Украіны і застаюцца ў пастаяннай гатоўнасці забяспечваць бяспеку паветранай прасторы Польшчы», — растлумачылі ў аператыўным камандаванні.

Раней паведамлялася, што ў ноч з чацвярга на пятніцу назіралася інтэнсіўная актыўнасць стратэгічнай авіяцыі РФ, звязаная з нанясеннем ракетных удараў па аб'ектах на тэрыторыі Украіны.

Аператыўнае камандаванне паведаміла, што ў адказ польскія і саюзныя самалёты дзейнічалі ў паветранай прасторы Польшчы, што магло прывесці да павышэння ўзроўню шуму, асабліва ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны.

«Усе неабходныя працэдуры для забеспячэння бяспекі паветранай прасторы Польшчы распачатыя, і вайскоўцы пастаянна адсочваюць сітуацыю», — запэўнілі ў камандаванні.

PAP/юл