Беларуская Служба

Радыёп'еса Тэатра Польскага радыё «Сястра Іова» атрымала ўзнагароду на міжнародным фестывалі ў брытанскім Кентэрберы

30.03.2024 10:53
Гэта ўжо трэцяя ўзнагарода для польскага радыёспектакля на Міжнародным фестывалі аўдыёдрамы ў Вялікабрытаніі.
        .
Спектакль «Сястра Іова» заняў другое месца на Кентэрберыйскім фестывалі.Foto: Facebook/Teatr Polskiego Radia
Радыёп'еса Тэатра Польскага радыё «Сястра Іова» заняла другое месца на міжнародным фестывалі ў брытанскім Кентэрберы.

Члены журы прызналі радыёспектакль Марты Рэбзды выдатным творам радыёмастацтва і падкрэслілі яго выдатную форму, цудоўны тэкст, выдатнае акцёрскае майстэрства, кранальную музыку і ўніверсальны пасыл.
Гэта ўжо трэцяя ўзнагарода для польскага радыёспектакля на Міжнародным фестывалі аўдыёдрамы Вялікабрытаніі ў Кентэрберы. У 2023 годзе першую прэмію атрымала радыёп’еса «To Słowo», а годам раней таксама першае месца заняла радыёп’еса «Дазвольце расказаць вам гісторыю» ("Pozwól, że ci opowiem").
«Сястра Іова»
«Сястра Іова» — гэта аповесць пра Барбару Садоўскую, маці збітага да смерці варшаўскага ліцэіста Гжэгажа Пшэмыка, актывістку антыкамуністычнага падполля, надзвычай моцную і адначасова далікатную жанчыну. Радыёспектакль створаны пры дапамозе Цэзарыя Лазарэвіча, аўтара кнігі «Żeby nie było śladów» (Каб не заставалася слядоў), якая паказвае закулісную гісторыю смяротнага збіцця міліцыяй хлопца ў траўні 1983 года.
яс/IAR

Радыёп'еса Тэатра Польскага радыё «To Słowo» атрымала ўзнагароду Бі-Бі-Сі за найлепшы еўрапейскі радыёспектакль

25.03.2024 08:05
Радыёпʼеса Тэатра Польскага радыё «To Słowo» («Гэтае слова») Марты Рэбзда ў пастаноўцы Вальдэмара Мадэстовіча атрымала прэмію BBC Audio Drama Awards за найлепшы еўрапейскі радыёспектакль.