Беларуская Служба

Трэцяя праграма Польскага радыё святкуе свой дзень нараджэння

01.04.2024 09:24
«Мы пакажам, як мы ўяўляем сабе працу грамадскага сродка масавай інфармацыі, які цікавіцца светам і культурай».
 .
Мікрафоны "Тройкі".Фота: E. Iwanicka/ PR

Пяць канцэртаў, сустрэчы з прадстаўнікамі свету мастацтва і спорту, а таксама анонс змен у праграме. Трэцяя праграма Польскага радыё (Тройка) святкуе сваё 62-годдзе. У эфіры з'явяцца новыя галасы, а каманда каналу прадставіць планы на бліжэйшыя месяцы. Першы канцэрт пасля 11.00. На сцэне Музычнай студыі Агнешкі Асецкай выступяць: Марцін Масецкі і Ян Эміль Млынарскі, Артур Андрус і Ёанна Калачкоўска, Рэната Пшэмык і Дагадана, Лех Янерка, Кары Сал і Адам Балдых.

Дырэктарка станцыі Агнешка Шыдлоўска падкрэслівае, што дзень нараджэння Тройкі — гэта таксама абвяшчэнне зменаў, якіх чакаюць слухачы.

«Мы пакажам, як мы ўяўляем сабе працу грамадскага сродка масавай інфармацыі, які цікавіцца светам і культурай», — адзначыла яна.

У наступныя дні можна будзе паслухаць запісы канцэртаў, прымеркаваных да дня нараджэння. Упершыню таксама прагучыць новы джынгл праграмы, запісаны жаночым голасам.

Больш інфармацыі тут.

IAR/нг