Ад учорашняга дня пасажыры, якія едуць з Польшчы ў Балгарыю і Румынію, падарожнічаюць без неабходнасці праходзіць пашпартны кантроль – нагадвае варшаўскі аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапена.
З поўначы 30 на 31 сакавіка Румынія і Балгарыя ўвайшлі ў зону свабоднага перамяшчэння па паветры і па моры. Калі ўдасца ліквідаваць памежныя пераходы на наземных дарогах, пакуль невядома.
У Еўрасаюзе вядзецца інтэнсіўная праца над тым, каб межы з Румыніяй і Балгарыяй зніклі і на сухапутных шляхах. Супраць гэтага пакуль што паспяхова выступае Аўстрыя.
IAR/нг