Тры чалавекі, у тым ліку шасцігадовае дзіця, загінулі ў панядзелак у мясцовасці Рабка-Здруй. На іх упала дрэва, паваленае пад напорам ветру, - паведаміў прэс-сакратар Малапольскай пажарнай службы малодшы капітан Губерт Цеплы (Hubert Ciepły).
Трагічнае здарэнне адбылося на вуліцы Паркавай у Рабцы-Здруй. Таксама загінула 9-гадовае дзіця, на якое ўпала дрэва каля аднаго з касцёлаў у горадзе Закапанэ. Таксама ў Закапанэ загінула 23-гадовая жанчына, якая ехала ў аўтамабілі, на які ўпала дрэва.
Такім чынам, да гэтага часу ў трагічны панядзелак ураганны вецер стаў прычынай пяці смяротных ахвяр у рэгіёне Падгале на поўдні Польшчы.
PAP/нг