Беларуская Служба

Міністр замежных спраў выказаў абурэнне нападам на гуманітарны канвой у Сектары Газа

02.04.2024 17:12
Сярод ахвяр ёсць польскі валанцёр.
Радаслаў Сікорскі PAP/Albert Zawada

Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Павал Вроньскі паведаміў, што кіраўнік ведамства Радаслаў Сікорскі размаўляў на гэтую тэму з кіраўніком МЗС Ізраілю Іcраэлем Кацам:

-Міністр канстатаваў, што здарэнне немагчыма патлумачыць і запатрабаваў высвятлення справы. Міністр Кац выказаў словы спачування ўраду, народу і сям’і спадара Дар’юша, польскага валанцёра, які загінуў падчас атакі. Ён запэўніў, што справа будзе высветлена.

Польская пракуратура пачала следства па справе смерці паляка ў Сектары Газа. Пра гэта міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі паведаміў у сацыяльных сетках.

Загінулі сем чалавек з гуманітарнага канвою арганізацыі “World Central Kitchen” Таксама загінулі грамадзяне Аўстраліі, Вялікабрытаніі, ЗША і Канады, а таксама палестынец.

У заяве арганізацыі гаворыцца, што на канвой напалі, нягледзячы на ​​тое, што ён быў пазначаны лагатыпам арганізацыі, якая аказвае дапамогу палестынцам. Кіраўнік арганізацыі Эрын Гор напісала, што гаворка ідзе не толькі пра атаку на “World Central Kitchen”, але і на ўсе гуманітарныя арганізацыі, якія аказваюць дапамогу ў самых жахлівых умовах, калі доступ да ежы разглядаецца як інструмент для вядзення вайны.

ав