Пратэстоўцы абвінавачваюць урад у невыкананні пагадненняў, падпісаных 19 сакавіка ў Ясёнцы. Падпісанае ў Падкарпацьці пагадненне прадугледжвала, між іншым, магчымасць блякавання транзіту збожжа і цукру праз тэрыторыю Польшчы. Міністэрства сельскай гаспадаркі павінна было накіраваць такі запыт у Савет міністраў, але гэтага не адбылося. Дэдлайн быў прызначаны на 1 красавіка.
«Прафсаюзныя дзеячы таксама хочуць увесці субсідыі пры продажы збожжа, увесці эмбарга на імпарт украінскага цукру, абмежаваць імпарт іншай адчувальнай сельскагаспадарчай сыравіны з Украіны і захаваць стаўкі сельскагаспадарчага падатку з мінулага года», — сказаў Раман Кондраў, лідар ініцыятывы «Oszukana Wieś», які падпісаў дакумент.
«Гэта была вельмі цяжкая ноч, кепска спалі, баліць шыя, а вынікаў не бачылі. Чакаем міністра, чакаем прэм'ер-міністра», — сказаў ён.
Унутры міністэрства таксама ёсць прадстаўнікі «Салідарнасць фермераў» і груп, якія арганізуюць блакаду мяжы з Украінай і Германіяй.
IAR/вх