Беларуская Служба

Польшча зноў апынулася на другім месцы ў ЕС паводле ўзроўню беспрацоўя

04.04.2024 12:20
Паводле Еўрастата, у лютым узровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 2,9 працэнта.
Працаjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Узровень беспрацоўя ў Польшчы ў лютым склаў 2,9 працэнта, то бок столькі, колькі ў мінулым месяцы, паведамляе Еўрастат.

Такім чынам, Польшча зноў апынулася на другім месцы ў Еўрасаюзе паводле ўзроўню беспрацоўя - меншае беспрацоўе фіксавалася толькі ў Чэхіі. На трэцім месцы апынулася Славенія з узроўнем беспрацоўя ў 3,1 працэнта.

У лютым узровень беспрацоўя ў Еўрасаюзе, вызначаны паводле метадалогіі Еўрастата, склаў 6 працэнтаў, а ў еўразоне - 6,5 працэнта. Гэта значыць, што ў краінах ЕС без працы заставаліся 13 мільёнаў 250 тысяч чалавек, а ў еўразоне - 11 мільёнаў 100 тысяч.

У студзені ў Польшчы колькасць беспрацоўных склала 517 тысяч супраць 523 тысяч у студзені гэтага года. Аднак у параўнанні з лютым 2023 года прырост склаў прыкладна 43 тысячы.

Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, апублікаваных напрыканцы сакавіка,  у канцы снежня 2023 года беспрацоўе ў Польшчы склала 5,1 працэнта і было на 0,1 працэнта ніжэйшае ў параўнанні з канцом снежня 2022 года.

IAR/аз

Беспрацоўе ў Польшчы крыху вырасла

10.02.2024 11:15
Паводле экспертаў, гэта звязана з сезоннымі фактарамі, то бок істотным абмежаваннем сезоннай працу.