Беларуская Служба

МЗС: Мы патрабуем расследавання, кампенсацыі і прабачэнняў

05.04.2024 13:29
Шэйна сказаў таксама, што Пoльшча чакае ад Ізраіля слоў "Просім прабачэння" i прыняцця поўнай адказнасці за гэты ўчынак і за пакаранне віноўнікаў.
Аўдыё

Віцэ-міністр замежных спраў Анджэй Шэйна паведаміў, што ў сувязі з нападам на гуманітарны канвой, Польшча патрабуе ад Ізраілю: узбуджэння крымінальнай справы, кампенсацыі для сям'і загінулага паляка і выканання рэзалюцыі Рады бяспекі аб неблакаванні паставак гуманітарнай дапамогі ў сектар Газа. 

Анджэй Шэйна на прэсавай канферэнцыі пасля выкліку ў МЗС ізраільскага амбасадара і ўручэння яму ноты пратэсту, заявіў, што разбіральніцтва ў гэтай справе павінна насіць крымінальны характар:

- Мы патрабуем празрыстага следства, у выніку якога вінаватыя будуць пакараныя не дысцыплінарна, а на крымінальным судзе. Гэта было забойства а не аперацыя спецслужбаў, мэтай якой было знішчэнне ваеннага аб'екту.

Шэйна сказаў таксама, што Пoльшча чакае ад Ізраіля слоў "Просім прабачэння" i прыняцця поўнай адказнасці за гэты ўчынак і за пакаранне віноўнікаў.

Канвой World Central Kitchen, які пастаўляў дапамогу ў сектар Газа, загінулі 7 супрацоўнікаў гэтай арганізацыі, у тым ліку паляк.

яс/IAR