Беларуская Служба

Урад стварае Цэнтр супрацьдзеяння дэзінфармацыі

05.04.2024 16:26
Цэнтр будзе займацца барацьбой з фальшывымі навінамі.
ДыпфэйкShutterstock/Rifrazione_foto

Мэта спецыялізаванага інстытута - барацьба з фальшывымі навінамі. Плануецца стварэнне міждысцыплінарнай каманды са спецыялістаў па праверцы фактаў, экспертаў у галіне геапалітыкі, палітычных і сацыяльных навук, спецыялістаў белай разведкі, аналітыкаў дадзеных і лінгвістаў.

Цэнтр прааналізуе аперацыі, якія праводзіць Расія, і тое, як пракрамлёўскія наратывы пранікаюць у польскую інфармацыйную прастору. Таксама засяродзіць увагу на дыпфэйках.

Плануецца стварыць шляхі хуткага кантакту і рэакцыі ў найбольш важных сацыяльных сетках. У задачы ўваходзіць, напрыклад, аказанне дапамогі публічным дзеячам, калі іх імідж выкарыстоўваецца незаконна.

яс/Паводле cyberdefence24.pl