Каля 200 тыс. пачак беларускіх цыгарэт перахапілі супрацоўнікі Дзяржаўнай мытна-падатковай службы Польшчы ў раёне польска-літоўскай мяжы. Кантрабанда знаходзілася ў кантэйнеры трэйлера паміж пластыкавымі скрынямі.
Як паведамляе Дзяржаўная мытна-падатковая служба Польшчы, на літоўска–польскай мяжы быў спынены для праверкі трэйлер, якім кіраваў 40-гадовы грамадзянін Беларусі. Мужчына паведаміў мытнікам, што перавозіць кантэйнер і не ведае, што знаходзіцца ў ім. Супрацоўнікі мытні праверылі фрахт пры дапамозе рэнтген-устаноўкі. Аказалася, што ў кантэйнеры сярод грузу пластыкавых скрынак было схавана амаль 200 тыс. пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці. У выпадку рэалізацыі кантрабандных цыгарэт на рынку страты польскага дзяржаўнага бюджэту склалі б 5 млн 200 тыс. злотых (больш за 1 млн 214 тыс. еўра – рэд).
У сувязі з кантрабандай узбуджаная крымінальная справа. Кіроўцу пагражае пазбаўленне свабоды да 10 гадоў.
вс