У кіберпрасторы адбываецца канфлікт, а мы – адзін з яго бакоў, сказаў прэс-сакратар Войскаў абароны кіберпрасторы Польшчы падпалкоўнік Пшэмыслаў Ліпчыньскі. У эфіры Польскага радыё афіцэр падкрэсліў, што ў Войсках абароны кіберпрасторы ІТ-спецыялісты атрымліваюць вялізны вопыт.
- Салдаты і афіцэры, якія ў нас служаць, надзвычай дасведчаныя – я мяркую, што такога вопыту не атрымаеш на грамадзянскім ІТ-рынку. Гэта адзін з пераканаўчых аргументаў, які бяруць пад увагу спецыялісты, што хочуць служыць у нашых шэрагах. Кампетэнцыі, якія яны атрымаюць у Войсках абароны кіберпрасторы, вялізныя.
У Войсках абароны кіберпрасторы Польшчы могуць служыць не толькі вайскоўцы, але і грамадзянскія асобы.
вс
Сетка Х: Падпалкоўнік Пшэмыслаў Ліпчыньскі атрымлівае шэўрон Войск абароны кіберпрасторы пасля прызначэння яго на пасаду прэс-сакратара