43% жыхароў Польшчы ў мінулым годзе прачыталі прынамсі адну кнігу. Такія дадзеныя вынікаюць са справаздачы, датычнай чытання кніг, падрыхтаванай Нацыянальнай бібліятэкай Польшчы. У параўнанні з папярэднім годам лічба людзей, якія чытаюць кнігі, вырасла на 9%. Адначасова ўзровень чытання кніг з мінулага года – найбольшы на працягу апошніх 10 гадоў.
Палякі чытаюць перш за ўсё дэтэктывы, драмы, лірыку, гіды, але таксама класічную літаратуру. Першую пяцёрку найбольш папулярных сярод польскіх чытачоў пісьменнікаў занялі Рэмігіуш Мруз, Стывен Кінг, Генрык Сянкевіч, Харлан Кобен і Катажына Бонда.
У Польшчы таксама павялічылася колькасць наведвальнікаў бібліятэк, асабліва ва ўзроставай групе 25-39 гадоў.
Кнігі чытаюць перш за ўсё вучні і студэнты - 69%. У Польшчы кнігі чытаюць 50% жанчын і 36% мужчын. З даследавання вынікае, што чым старэйшы чалавек, тым менш чытае.
вс
на здымку: Нацыянальная бібліятэка Польшчы
відэа: размова з надзвычай папулярнай польскай пісьменніцай Катажынай Бондай, якая мае беларускія карані