Беларуская Служба

Нацыянальная выбарчая камісія: выбары праходзяць спакойна

07.04.2024 14:21
Галасаванне на мясцовых выбарах у Польшчы адбываецца спакойна, з адзінкавымі інцыдэнтамі.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Paweł Supernak

Нацыянальная выбарчая камісія падвяла вынікі першых гадзін галасавання, якое пачалося а 7-ай гадзіне раніцы.

Старшыня Нацыянальнай выбарчай камісіі Сільвестр Марціняк заявіў, што пакуль усё ідзе па плане.

- А 7-ай гадзіне пачалося галасаванне на мясцовых выбарах. На гэтых выбарах будуць абраныя каля 47 тысяч мясцовых дэпутатаў, і 2.5 тысячы кіраўнікоў гмін. Галасаванне праходзіць у спакойнай атмасферы. Выбарчыя ўчасткі адчыніліся, і палякі могуць галасаваць на мясцовых выбарах.

Сярод інцыдэнтаў былі асобныя выпадкі парушэння выбарчай цішыні. Таксама былі праблемы з цвярозасцю членаў камісій — у тым ліку ў Плоцку, дзе адзін з членаў меў 3,5 праміле і быў адхілены ад працы. Падобна было і ў Ежаве Старым пад Беластокам, дзе старшыня быў п'яны.

Галасаванне працягнецца да 21.00. Ад 20:45 на Польскім радыё, пачнецца выбарчы вечар. 

ПР/юл