Беларуская Служба

Тры партыі, якія фармуюць польскі ўрад, набралі разам больш за 50% галасоў на выбарах

08.04.2024 08:13
Яўка на мясцовых выбарах склала 51,5%.
   .
Муніцыпальныя выбары ў Польшчы.Фота: PAP/Tomasz Gzell

У нядзелю ў Польшчы адбыліся муніцыпальныя выбары. Палякі выбіралі каля 47 тысяч дэпутатаў мясцовых узроўняў, а таксама амаль 2,5 тысячы войтаў, бургамістраў і мэраў гарадоў.

Партыя «Права і справядлівасць» атрымала найбольшую падтрымку - 33,7% галасоў. Пра гэта сведчаць вынікі экзіт-полу, праведзенага Ipsos для TVP Info, Polsat News і TVN24. На другім месцы апынулася «Грамадзянская кааліцыя» з вынікам 31,9%, на трэцім – «Трэці шлях» з падтрымкай 13,5 працэнта, затым ідуць «Канфедэрацыя» і «Беспартыйныя самаўраднікі» - 7,5%. Левыя атрымалі 6,8% галасоў.

Такім чынам, тры партыі («Грамадзянская платформа», «Трэці шлях» і «Левыя сілы»), якія ўваходзяць у Грамадзянскую кааліцыю і фармуюць урад Дональда Туска, разам набралі больш за 50% галасоў.
Яўка на мясцовых выбарах склала 51,5 працэнта.

Рафал Тшаскоўскі (Грамадзянская кааліцыя) перамог на выбарах мэра Варшавы ў першым туры. Ён набраў 58,9% галасоў. Другое месца заняў Тобіаш Бахэньскі з «Права і справядлівасці» (18,5%).

Экзіт-полы — вынікі апытання, якія базіруюць на адказах выбаршчыкаў пасля выхаду з выбарчых участкаў.

IAR/нг