Беларуская Служба

Дональд Туск: Цешыць перамога ў гарадах, непакоіць паражэнне на ўсходзе і ў вёсках

08.04.2024 10:07
Кіраўнік урада пракаментаваў вынікі выбараў.
      .
Дональд Туск з жонкай на выбарчым участку.Фота: PAP/Adam Warżawa

«Нас цешыць сістэматычнае паляпшэнне вынікаў, рэкордная перамога ў гарадах і перавага ў рэгіянальных сходах, але нас непакоіць дэмабілізацыя, асабліва сярод моладзі, і паражэнне на ўсходзе і ў вёсцы – напісаў прэм'ер-міністр Дональд Туск. «Выснова для нас? Не ныць, а працаваць!» — заклікаў Туск у сацсетках.

Паводле экзіт-полу, праведзенага Ipsos для тэлестанцый TVP Info, Polsat News і TVN24, партыя «Права і справядлівасць» атрымала найбольшую падтрымку на мясцовых выбарах у рэгіянальныя сходы (сеймікі) па ўсёй краіне — за яе прагаласавала 33,7% выбаршчыкаў. На другім месцы Грамадзянская кааліцыя з вынікам 31,9%, на трэцім – «Трэці шлях» з падтрымкай 13,5 працэнта, затым ідуць «Канфедэрацыя» і «Беспартыйныя самаўраднікі» - 7,5%. Левыя атрымалі 6,8% галасоў.

Экзіт-полы — вынікі апытання, заснаваныя на адказах выбаршчыкаў пасля выхаду з выбарчых участкаў.

IAR/нг