Беларуская Служба

Палітолаг адзначае, што палітычныя групоўкі мала ўвагі акцэнтавалі на мясцовых справах

08.04.2024 12:51
А пасля выбараў усе яны заявілі пра свой поспех.
    .
Выбары ў мясцовыя органы самакіравання.Фота: PAP/Leszek Szymański

Палітолаг Пётр Макавецкі ацаніў, што партыі падчас выбарчай кампаніі перад выбарамі ў органы мясцовага самакіравання замала ўвагі акцэнтавалі на мясцовых праблемах. Ён адзначыў у эфіры Польскага радыё 24, што пасля абвяшчэння першых вынікаў галасавання ўсе лідары заявілі пра поспех сваіх партый.

- Старшыня («Права і справядлівасці» Яраслаў Качыньскі – рэд.) заявіў, што яго зарана паклалі ў труну, таму што яны выйгралі. Ён не звярнуў увагі на тое, што партыя не можа самастойна кіраваць. «Грамадзянская кааліцыя» перамагла, бо атрымала больш галасоў, чым раней, акрамя таго, яе кандыдат Рафал Тшаскоўскі выйграў у Варшаве, таксама перамога ў іншых гарадах – КатавіцахЖэшаве, Кракаве і г.д. «Трэці шлях» - трэці, і гэта ўжо выдатна. «Канфедэрацыя» апярэдзіла Левых, і гэта вялікі поспех. А Левыя задаволеныя, бо ў Варшаве атрымалі нядрэнны вынік.

У сваю чаргу, меркаваннем былога прэм'ер-міністра Лешка Мілера сказаў, перавага ПіС на мясцовых выбарах павінна стаць папераджальным сігналам для ўрада.

IAR/нг