Беларуская Служба

Маршалак Сейму Галоўня: на еўравыбары мы пойдзем альбо «Трэцім шляхам», альбо самастойна

09.04.2024 12:34
Фармат «Трэцяга шляху» ўжо двойчы зарэкамендаваў сябе, мы пацвердзілі сваю пазіцыю, - сказаў спікер Сейма, лідар Руху «Польшча 2050» Шымон Галоўня.
   ,     ()  -,     -
Лідары кааліцыі «Трэці шлях», спікер Сейму Шымон Галоўня (злева) і віцэ-прэм’ер, міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-КамышPAP/Paweł Supernak

У аўторак у інтэрв'ю тэлеканалу TVN24 Галоўня закрануў тэму выбараў у Еўрапарламент, прызначаных на чэрвень бягучага года. Палітык паведаміў, што яго партыя не разглядае магчымасць сумеснага старту з «Грамадзянскай кааліцыяй» (КО).

«Учора ў нас адбылося пасяджэнне ўправы партыі «Польшча 2050», і мы вырашылі, што мы ідзём на еўравыбары або ў фармаце «Трэцяга шляху», які ўжо двойчы зарэкамендаваў сябе — таму што я думаю, што гэта спрацавала на мясцовых выбарах, мы пацвердзілі вынік і застаёмся трэцяй сілай на палітычнай сцэне - ці мы пойдзем самі», - заявіў Галоўня.

Палітык дадаў, што калі кіраўніцтва Польскай сялянскай партыі (PSL) вырашыць балатавацца разам з KO, тады «Польшча 2050» пойдзе на выбары самастойна; ён таксама адзначыў, што «Польшча 2050» належыць да групы Renew у Еўрапарламенце, а КO і PSL належаць да Еўрапейскай народнай партыі (EPP).

На пытанне, чаму «Польшча 2050» не хоча балатавацца разам з KO, Галоўня паўтарыў, што фармат «Трэцяга шляху» добра спрацаваў як на парламенцкіх выбарах у мінулым годзе, так і на выбарах у мясцовыя органы ўлады ў апошнюю нядзелю. «Калі нешта спрацавала двойчы, навошта гэта мяняць на тое, што, магчыма, не спрацавала б, як паказалі папярэднія еўравыбары, дзе фармат «паехалі ўсе» не спрацаваў», — сказаў старшыня Сейма.

Сёлетнія еўрапейскія выбары пройдуць у розных краінах ЕС 6-9 чэрвеня. У Польшчы 9 чэрвеня пройдуць выбары 53 дэпутатаў Еўрапарламента.

PAP/юл