Сёлета спаўняецца сто гадоў з дня смерці нямецкамоўнага пісьменніка габрэйскага паходжання.
Фільм мае на мэце паказаць жыццё пісьменніка як мазаіку. На думку Агнешкі Холанд, простае параўнанне біяграфіі і творчасці Франца Кафкі не дазваляе зразумець гэтага персанажа. Рэжысёр мае намер шукаць вобраз Кафки ў сумесі фактаў, здагадак і ідэй, у яго лістах і снах.
Суаўтар сцэнарыя — Марэк Эпштэйн, які нядаўна працаваў з польскай рэжысёркай над стужкаю «Шарлатан».
Ролю Франца Кафкі выконвае нямецкі акцёр Ідан Вайс, для якога гэта поўнаметражны дэбют. Сяброўку Кафкі, перакладчыцу і журналістку Мілену Есенскую грае чэшская акторка Ёнавэфа Бокова (Jenovéfa Boková).
Фільм «Франц» здымаюць у гістарычным цэнтры Прагі, адкуль родам аўтар «Працэсу». У наступныя тыдні вытворчасць пераедзе ў Германію.
IAR/вх