Беларуская Служба

Польскія дыпламаты наведалі масавае пахаванне палякаў пад Кіевам

13.04.2024 17:20
У Быкоўні пад Кіевам ушанавалі ахвяраў так званага ўкраінскага Катынскага спіса. Сёння Дзень памяці ахвяраў Катынскага расстрэлу.
Братська могила терору НКВС у БиківніAndrzej Harassek, CC BY-SA 3.0, via Wikimedia Commons

Польскую дэлегацыю на месцы сталінскіх злачынстваў узначаліў амбасадар Яраслаў Гузы. Як падкрэсліў ён у інтэрв'ю Польскаму радыё, Быкоўня з'яўляецца сімвалічным месцам, і яго значэнне ўзрасло пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны.

«Расія з'яўляецца імперыяй зла. Тады яна была Савецкім саюзам, сёння гэта Расія Пуціна. Але гэта той самы досвед. Памяць пра гэтае месца, пра падзеі тут многае тлумачыць нам наконт таго, што адбываецца сёння», — адзначыў дыпламат.

Ён дадаў, што гэта частка гістарычнага шэрагу падзей, якія перажылі палякі і ўкраінцы ў адносінах з Расіяй. І асабліва апошнім часам гэта адчуваюць украінцы.

У Быкоўні пахаваныя амаль 3,5 тысячы палякаў, забітых у Катыні, але таксама больш за 100 тысяч ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Палякаў з Катынскага спісу ўшаноўваюць Польскія вайсковыя могілкі, адкрытыя ў 2012 годзе.

IAR/вх