Беларуская Служба

Гісторык, прафесар Марыюш Волас пра Катынь: кіраўнікі свету ведалі, што забойства здзейснілі саветы

13.04.2024 19:06
13 красавіка, Польшча адзначае Дзень памяці ахвяраў Катынскага расстрэлу.
Ekshumacja zwłok polskich oficerów zamordowanych w Katyniu w 1940 r. Powołana przez Niemców komisja stwierdziła, że ofiary zostały zastrzelone przez Rosjan
Ekshumacja zwłok polskich oficerów zamordowanych w Katyniu w 1940 r. Powołana przez Niemców komisja stwierdziła, że ofiary zostały zastrzelone przez Rosjan PAP/CAF-ARCHIWUM

Гісторык, прафесар Марыюш Волас заявіў, што кіраўнікі дэмакратычных краін цудоўна ведалі, што Катынскі расстрэл быў здзейснены Севецкім саюзам. Аднак, як ён падкрэсліваў, яны не хацелі канфлікту са Сталіным.

— Заходнія дзяржавы, гаворым пра заходнія дэмакратыі — ЗША і Вялікабрытанія —  мелі выбар: захаванне добрых адносінаў са Сталіным і Савецкім саюзам, якім ён кіраваў, або  са значна меншым саюзнікам, якой была Польшча. І так атрымалася, што злачынствы ў Катыні былі выкарыстаныя немцамі ў мэтах прапаганды, але гэта не змяніла таго, што ў выніку свет даведаўся пра гэтае злачынства, — сказаў прафесар Марыюш Волас.

13 красавіка, Польшча адзначае Дзень памяці ахвяраў Катынскага расстрэлу.

81 год таму радыёстанцыя ў Берліне паведаміла пра выяўленне масавых пахаванняў польскіх афіцэраў. Праз два дні Маскоўскае радыё абвясціла, што злачынства здзейснілі немцы ў 1941 годзе, калі акупавалі Смаленшчыну. Праўда пра Катынскі расстрэл хавалася больш за паўстагоддзя. Толькі 13 красавіка 1990 года ўлады СССР прызналі, што злачынства было здзейснена НКУС, а праз два гады прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын рассакрэціў першыя дакументы.

IAR/вх