Беларуская Служба

Дональд Туск пра сітуацыю ў Ізраілі: не ўяўляе непасрэднай пагрозы для Польшчы

14.04.2024 08:23
Тым не менш, польская дзяржава павінна быць моцнай, мець салідарнае грамадства, добра падрыхтаванае войска і стабільную міжнародную пазіцыю.
-   .
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.Фота: PAP/Marcin Obara

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што «на дадзены момант сітуацыя на Блізкім Усходзе не ўяўляе непасрэднай пагрозы для Польшчы».

«Свет стаіць на краю. Таму польская дзяржава павінна быць моцнай, мець салідарнае грамадства, добра падрыхтаванае войска і стабільную міжнародную пазіцыю. Бяспека - гэта самае важнае!» - напісаў прэм'ер-міністр у сацсетцы X.

нг