Беларуская Служба

У Варшаве пройдзе Марш ценяў, які нагадвае трагедыю ахвяр Катынскага расстрэлу і іх сем'яў

14.04.2024 10:54
У красавіку 1940 года каты НКВД па загаду савецкіх уладаў забілі 22 тысячы польскіх грамадзян. 
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnefoto:https://katyn.ipn.gov.pl

Каля трохсот рэканструктараў пройдуць сёння па вуліцах Варшавы ў сямнаццатым Катынскім маршы ценяў. Удзельнікі ў вопратцы афіцэраў і члены іх сем'яў згадаюць гісторыю злачынства і ўшануюць памяць забітых. Шэсце пачнецца ў 15.00 ад былога Музею Войска Польскага і завершыцца перад помнікам Памерлым і Забітым на Усходзе на вуліцы Мураноўскай.

«Мы хочам пашыраць веды пра тое, які ўплыў аказала гэтае злачынства на лёс Польшчы», — кажа адзін з арганізатараў шэсця Гжэгаж Крыніцкі з Гістарычнай групы “Zgrupowanie Radosław”.

- Шэсце ўваходзіць у радасную Варшаву, якая карыстаецца добрым надвор’ем. Мы – цень мінулага, які нагадвае, што свабода не дадзеная раз і на заўсёды, пра яе трэба клапаціцца. Як паказвае гісторыя, Расія не змянілася з таго часу. У маршы ўдзельнічаюць таксама рэканструктары ў цывільнай вопратцы, якія нагадваюць пра трагедыю сваякоў ахвяр. Яны сустрэліся са шматлікімі рэпрэсіямі з боку камуністычных уладаў Польшчы пасля вайны або з боку савецкіх уладаў.

У красавіку 1940 года каты НКВД па загаду савецкіх уладаў забілі 22 тысячы польскіх грамадзян. Большасць ваеннапалонных, забітых у Катыні, Медным і Быкоўні, складалі польскія афіцэры.

Перад шэсцем адбудзецца імша ў Палявым саборы Войска Польскага. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Гістарычная група “Zgrupowanie Radosław” і Інстытут нацыянальнай памяці.

нг

Гісторык, прафесар Марыюш Волас пра Катынь: кіраўнікі свету ведалі, што забойства здзейснілі саветы

13.04.2024 19:06
13 красавіка, Польшча адзначае Дзень памяці ахвяраў Катынскага расстрэлу.